Інформцентр
- 06.03.10
- НА-Україна: Відбувся туристичний змаг «Стежками Героїв «Доброволець-2010» імені Клима Савура (5)
Блоги
-
08.03.10 Марійка Дзюбенко
Хто кого покарав за ГУЛАГи? (2)
-
06.03.10 Богдан Червак Українське питання Європарламенту
-
27.02.10 Гошовський Ігор
Європейці проти Бандери? (8)
-
21.02.10 Володимир Галишин
Майбутня війна. Продовження (22)
-
19.02.10 Дмитро Сінченко Я ніколи не мав ілюзій
Права блогосфера
- 16.02.10
- none_smilodon: Союз меча и орала
- 16.02.10
- deschenko: Пробудження нації
Права Європа
Підписка
Інфармацыя аб Нацыянальным Альянсе
Кампанія "Нацыянальнага Альянсу" "Свабоду Беларусі"
Жывы Часопіс, які знаходзіцца па адрасе: http://belarus-na.livejournal.com, адлюстроўвае акцыі, якія былі арганізаваныя "Нацыянальным Альянсам" у межах кампаніі "Свабоду Беларусі".
Нацыянальны Альянс пачаў сваю дзейнасць у студзені 2005 года і аб'яднаў розныя групы маладых актывістаў памаранжэвай рэвалюцыі ў шматлікіх рэгіёнах Украіны. Некаторыя з актывістаў былі сябрамі мясцовых моладзевых грамадскіх арганізацый.
Мэта арганізацыі - развіваць украінскую дзяржаву на пачатках дэмакратызму, кансерватызму, хрысціянства і традыцыйных украінскіх каштоўнасцей шляхам узмацнення ролі моладзі ў палітычным жыцці і стварэнне маладзёвых прагрэсіўных правых каманд у розных рэгіёнах Украіны.
Каб дасягнуць мэты НА працуе ў такіх накірунках:
Мэта - распаўсюджваць дэмакратыю і супрацоўніцтва сярод народаў Еўропы і сусвета.
Цэлі:
- супрацоўніцтва з правымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі;
- наладжванне кантактаў з украінцамі замежжа;
- абмен досведам;
- падтрымка арганізацый, якія змагаюцца супраць рэжымаў дыктатур, абмен досведам;
- арганізацыя агульных міжнародных мер;
Дасягненне:
- Дамова аб партнёрстве з беларускай апазіцыйнай арганізацыяй "Малады Фронт";
- кантакты з беларускімі, польскімі, расійскімі і літоўскімі грамадскімі арганізацыямі;
- міжнародная польска-украінская праграма "Памяць без меж" - моладзевыя абмены, моладзевыя лагеры, у рамках якіх моладзь працуе на могілках, дзе пахаваныя ўкраінскія і польскія жаўнеры, такім чынам руйнуючы стэрэатыпы і развіваючы супрацоўніцтва ў месцах украінска-польскіх канфліктаў. Каля 300 маладых людзей узялі ўдзел у такіх лагерах;
- сустрэча лідэраў НА з міністрам Польшчы Анджэм Пшывазняком з нагоды супрацоўніцтва польскай і украінскай моладзі;
- сябры НА прымалі ўдзел у розных акцыях апазіцыйных сіл у Беларусі: Чарнобыльскі Шлях - 2005 (5 актывістаў былі арыштаваныя), Чарнобыльскі Шлях - 2006, Форум дэмакратычных сіл, прэзідэнцкія выбары;
- сябры НА былі назіральнікамі на выбарах у Польшчы і Казахстане;
- летні лагер для беларускай апазіцыі быў арганізаваны сумесна з дацкай грамадскай арганізацыяй "Сільва" і пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Даніі.
- удзел у прэзідэнцкіх выбарах у Расіі ў 2008 годзе за садзейнічанне апазіцыйнага руху - "Абарона" і Народна-дэмакратычнага звяза моладзі.
Нацыянальны Альянс у міжнароднай дзейнасці арыентуецца на супрацоўніцтва з арганізацыямі, якія ўваходзяць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі (Group of the European Реорlе's Party (Christian Democrats) and European Democrats) і Альянс за Еўропу нацый (Union for a Europe of Nations Group). Таксама мы ставім мэтай уступ у DEMYC (Democrat Youth Community of Europe) і моладзевую платформу ЄНП - YEPP (Youth European Peoples Party). Таксама мы працуем над уступам у "Моладзевы Форум краін ГУАМ".
Грамадска-палітычная дзейнасць:
Мэта - прыцягваць моладзь да палітычнага жыцця і прапагандаваць правыя ідэі і каштоўнасці ў грамадстве
Мэты:
- падвысіць актыўнасць моладзі;
- распаўсюджваць веданне аб грамадскіх арганізацыях і партыях;
- садзейнічаць развіццю грамадзянскага грамадства ва Украіне;
- аб'яднаць маладых людзей правых перакананняў;
- супрацоўнічаць з іншымі правымі арганізацыямі;
- змагацца з астаткамі кучмізму ;
- арганізоўваць семінары, трэнінгі для сябраў ГА і палітычных партый, актывістаў студэнцкага самакіравання.
Дасягненне:
- кампанія "Спынім рэкламу смерці", як вынік - забароненая вонкавая рэклама алкагольных і тытунёвых вырабаў у 4 гарадах;
- праходзіць кампанія Школа Актыўнай Моладзі. Каля 20 семінараў ужо праведзеныя ў розных рэгіёнах Украіны;
- 15 палітычных намётавых мястэчкаў;
- арганізацыя круглых сталоў з абмеркаваннем актуальных для тых або іншых абласцей тэм;
- удзел у парламенцкіх і мясцовых выбарах (сакавік 2006) на розных узроўнях: кандыдаты, назіральнікі, агітатары, сябры ЦВК і ТВК;
- 15 паспяховых судовых спраў.
Інфармацыйная дзейнасць:
Мэта - прапагандаваць ідэі і каштоўнасці арганізацыі ў грамадстве
Мэты:
- супрацоўніцтва са СМІ
- стварэнне ўласных СМІ
Дасягненне:
- вядзецца вэб-сайт НА www.nation.org.ua, дзе размешчаныя тысячы артыкулаў аб правых і права-цэнтрысцкіх аб'яднанняў ва Украіне і свеце;
- усеўкраінская газета (Правы прагрэс) для маладых выходзіць раз на месяц;
- выдаецца дзве рэгіянальныя газеты;
- сотні навін у электронных і друкаваных СМІ.
Акрамя таго, НА прапагандуе сучасную культуру, украінскія традыцыі і каштоўнасці шляхам арганізацыі розных культурных падзей: дыскатэк, вечарын, спаборніцтваў; выдае паштоўкі і буклеты, кнігі, кружэлкі;
НА мае 16 асяродкаў ў розных абласцях Украіны. Большасць яго сябраў - студэнты, аднак можна сустрэць і выкладчыкаў, бізнэсмэнаў, маладых дэпутатаў органаў мясцовага самакіравання.
Лідэр НА:
Ігар Гузь (27 год) - старшыня, дэпутат Валынскай абласной рады, кіраўнік камісіі па пытаннях моладзёвай палітыкі, спорту і турызму, лідэр страйкавага камітэта на Валыні падчас памаранжэвай рэвалюцыі.
Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя „Нацыянальны Альянс"
Цэнтральны офіс: 04 116 г. Кіеў, вул. Г. Стельмаха, 6/а тэл.: +38-097-965-20-26
www.Nation.org.ua e-mail: ukr_national@yahoo.com ICQ 228-730-336
Сакратарыят: 43 024 г. Луцк, пр. Моладзі 13,б тэл.: +38-0332-78-49-77
Міжнародны сакратар - Аксана Лойко.
e-mail: inernational.na@gmail.com ICQ 408-741-175
Колонка лідера
9 березня 2001 року: спогади активіста. Рівно 9 років тому, день 9 березня 2001 року став епохальним у моєму житті. Чому? Для мене той період був ознаменований революційним...
Анонси
Кінополиця
Музфронт
Промоція
Фотоальбом
Відео
Наша кнопка
Друзі






