|
ЗА АКЦЫЮ Ў ПАДТРЫМКУ ГРУЗІІ АРЫШТАВАНЫ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ |
|
|
|
Сер 12 2008 р., 00:16 |
|
Сёньня каля расейскай амбасады адбыўся пікет у падтрымку незалежнай краіны Грузіі, на якую зьдзейсьніла ваенны напад Расея. Шэсьць маладафронтаўцаў разгарнулі плякаты “НЕ – ВАЙНЕ!”, “НЕ – ІМПЭРСКІМ ПОГЛЯДАМ!” і расьцяжку “СПЫНІЦЬ АГРЭСІЮ!” насупраць расейскай амбасады ў Беларусі. Намесьнік старшыні Маладога Фронту Настасься Палажанка перадала пэтыцыю, адрасаваную расейскаму амбасадару.
"Мы заклікаем паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі, якая зьяўляецца сувэрэннай дзяржавай, спыніць распаўсюджваньне дэзынфармацыі і штучнае стварэньне негатыўнага іміджу Грузіі з дапамогай расейскіх СМІ", — гаворыцца ў звароце. Таксама ў дакуманце ўтрымоўваецца патрабаваньне неадкладна спыніць ваенныя дзеяньні.
Акцыя доўжылася 10 хвілін. Калі ўдзельнікі пачалі разыходзіцца, маёр Грышчанка асабіста паказаў супрацоўнікам міліцыі, каго з актывістаў трэба затрымаць. Былі арыштаваны непаўнагадовыя актывісты Маладога Фронту Іван і Ільля Шылы і Андрусь Тычына і паўнагадовая Людвіся Атакулава.
У Цэнтральным РАЎСе на Людвісю склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні, заўтра над ёю адбудзецца суд. Чатырох маладафронтаўцаў з Салігорску таксама адвезьлі ў спэцпрыёмнік Акрэсьціна, у адзьдзел для непаўнагадовых. Там яны будуць знаходзіцца да прыезду бацькоў.
www.mfront.net
|