|
“Нацыянальны Альянс” выступіў у абарону Шчэкарэвіча |
|
|
|
Чрв 24 2008 р., 13:20 |
Заява "Нацыянальнага Альянса" з нагоды магчымага ўзбуджэння крымінальнай справы супраць галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды”. Усеўкраінская моладзевая грамадская арганізацыя “Нацыянальны Альянс” занепакоена інфармацыяй аб магчымым узбуджэнні крымінальнай справы , за нібыта ўхіленне ад выканання воінскага абавязку, супраць маладафронтаўца, галоўнага рэдактара “Мастоўскай праўды” і памочніка дэпутата Валынскай абласной Рады Шчэкарэвіча Ігара Ўладзіміравіча.
Спробу прізыва Шчэкарэвіча на воінскую службу і пагрозы аб узбуджэнні супраць яго крымінальнай справы, нягледзячы на тое, што з-за свайго стану здароўя Шчэкарэвіч не можа прыехаць з Польшчы, дзе зараз праходзіць навучанне, на медкамісію, мы разглядаем як спробу ціску і ізаляцыі мастоўскага актывіста напярэдадні парламенцкіх выбараў.
У выпадку пацвярджэння інфармацыі аб узбуджэнні супраць Шчэкарэвіча крымінальнай справы “Нацыянальны Альянс” распачне ўсеўкраінскую кампанію ў абарону маладафронтаўца з перcпэктывай перанясення яе на тэрыторыю Беларусі.
Провід УМГА " Нацыянальны Альянс»
|