|
МОЦНА ЗЬБІТЫЯ ЛІДЭРЫ МАЛАДОГА ФРОНТУ АСУДЖАНЫЯ НА 15-ЦЬ СУТАК |
|
|
|
Бер 27 2008 р., 02:28 |
|

Сёньня ў судах Менску практычна ўвесь дзень адбываліся палітычныя судовыя працэсы над затрыманай учора падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі моладзьдзю. Лідэры Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, якіх ўчора моцна зьбілі байцы спэцназу, былі асуджаны на 15 сутак арышту.
Акрамя гэтага ў судзе Партызанскага раёну Менску да 10 сутак была асуджаная маладафронтаўка Кацярына Галіцкая. 15-ці суткавым арыштам быў пакараны актывіст Маладога Фронту Ўладзімер Сяргееў, а таксама да 5-ці сутак была асуджаная маладафронтаўка Кацярына Салаўёва. У судзе Заводзкага раёну беларускае сталіцы за “ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 25-га сакавіка” быў асуджаны да 7-мі сутак актывіст Маладога Фронту Алесь Круткін. У судзе Савецкага раёну сёньня судзілі маладафронтаўцаў Дзяніса Карнова (15 сутак арышту) і Валера Мацкевіча (5 сутак арышту). Акрамя гэтага ўчора быў вельмі моцна зьбіты лідэр баранавіцкага Маладога Фронту Яраслаў Грышчэня. Хлопец з вывіхнутым міліцыянтамі плячом быў пераведзены ў шпіталь.
Таксама трэба дадаць, што сёньня ж адбываўся судовы працэс над затрыманым падчас учорашняе акцыі актывістам Маладога Фронту Зьмітром Ясевічам, аднак па прычыне таго, што суду не атрымалася высьветліць асобу затрыманага, судовае паседжаньне было перанесенае на заўтра, а Зьміцер вызвалены з-пар варты. Сёньня ж у судзе Партызанскага раёну судзілі маці Зьмітра Ясевіча, Натальлю Віктараўну, якая ўчора падчас акцыі, калі ўбачыла што ў аўтобусе знаходзяцца затрыманыя лідэры Маладога Фронту папрасіла амапаўцаў адвезьці яе разам з ўсімі РУУС. Пазьней на жанчыну быў складзены пратакол за ўдзел несанкцыянаванай акцыі і сёньня Натальля Віктараўна Ясевіч была пакараная штрафам у памеры 30-ці базавых велічыняў.
Трэба таксама дадаць, што падчас учорашняе акцыі былі затрыманыя непаўнагадовыя сябры Маладога Фронту, Іван і Ільля Шылы, Рыгор Астапеня й Алена Макарэвіч.
www.mfront.net
|