Головна arrow Новини arrow Новини arrow Глядзіце БЕЛСАТ з 10 сынежня 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
Глядзіце БЕЛСАТ з 10 сынежня Print E-mail
Гру 04 2007 р., 04:27

10 сьнежня беларускі спадарожнікавы тэлеканал БЕЛСАТ пачынае вяшчаньне, але пакуль толькі тэставае. Кансультант БЕЛСАТа Сяргей Кручкоў расказвае, што спачатку ў эфір зьявіцца арыгінальная гадзіна вяшчаньня, з 18 гадзін да 19, якая будзе паўтарацца на працягу чатырох гадзін. І толькі з 1 студзеня тэлеканал выйдзе на поўнае вяшчаньне – 16 гадзін. БЕЛСАТ плануе паказваць мастацкія фільмы, сэрыялы, сацыяльна-эканамічнае ток-шоў.

Распрацоўваецца шмат моладзевых музычных праграм. Як запэўніў Сяргей Кручкоў, гэта не будуць перадачы лёгкага плана, падобныя да тых, што ідуць на MTV і МузТВ, а больш сур’ёзныя: акрамя музыкі — аналітыка і разважаньні музыкаў і вядучага.

Увойдуць у сетку вяшчаньня нават серыялы, але адбор будзе даволі суровы – ніякіх мыльных опер.

Сяргей Кручкоў: Мексіканскіх, на шчасьце, ня будзе, таму гэта нас таксама радуе. Будуць сэрыялы дэтэктыўныя, нейкія сямейныя сэрыялы. Ішла гаворка пра польскія, амерыканскія і эўрапейскія серыялы. Наколькі гэта атрымаецца ў нашых польскіх сяброў — паглядзім.

Зараз для БЕЛСАТа перакладаецца польскі дэтэктыўны сэрыял. Праграмны дырэктар БЕЛСАТа Яраслаў Каменскі кажа, што на канале будуць трылеры, баевікі, а таксама тыя фільмы, якія не паказвалі дзяржаўныя каналы. Напрыклад, чэскае кіно. Па словах праграмнага дырэктара, канал робіць стаўку на якасныя дакументальныя фільмы, якія сам здымае. Плануецца, што два-тры фільмы абавязкова будуць выстаўляцца на фэстывалях ва ўсіх краінах свету.

Яшчэ адна рэйтынгавая праграма — ток-шоў “Форум”, якое будзе выходзіць раз на тыдзень.

Яраслаў Каменскі: Аднымі з першых тэм для абмеркаваньня ў студыі стануць” Гісторыя Беларусі”, “Заставацца маладым людзям на радзіме ці ехаць на Захад” і “Каму належыць Беларусь: Захаду ці Расеі”. На мінулым тыдні ўжо запісалі ў Вільні некалькі праграм .

Зараз ідзе праца над запісам сьвяточнага навагодняга музычнага канцэрта, у якім прымаюць удзел беларускія музыкі. Як адзначае Яраслаў Каменскі, у першыя дні студзеня на экране будуць пераважна музыка, мульцікі, анімацыйныя праграмы. Яшчэ адна фішка – “Сям’я Бульбанаў” , якая пражывае тое, што і звычайная беларуская сям’я. Разам з імі гледачы сустрэнуць Новы год.

www.mfront.net

<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.