Головна arrow Новини arrow Новини arrow 27 лістапада - Дзєнь Гєрояв 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
27 лістапада - Дзєнь Гєрояв Print E-mail
Лис 28 2007 р., 11:02

27 лістапада незалежнае беларускае грамадзтва адзначае Дзень герояў. Менавіта ў гэты дзень у 1920 годзе Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі. З гэтай нагоды на тэрыторыі народнага мемарыялу Курапаты ўсталяваны памятны крыж слуцкім змагарам, якія загінулі ў бальшавіцкім ГУЛАГу.  Крыж усталявалі сябры Грамадзкага аргкамітэту па ўшанаваньні ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Вось, што сказаў сябра гэтага аргкамітэту Вячаслаў Сіўчык.

- Сёньня 27 лістапада – дзень Слуцкага збройнага чыну. Пачынае складацца традыцыя ў гэты дзень усталёўваць крыж у памяць пра случакоў, удзельнікаў гэтага паўстаньня, што загінулі ў ГУЛАГу. Справа ў тым, што вельмі шмат і ўдзельнікаў паўстаньня і проста беларусаў, якія жылі ў зоне Слуцкага збройнага чыну, сутыкнуліся ў 30-я гады з масавымі рэпрэсіямі бальшавікоў. Там высяляліся цэлыя вёскі. Практычна ніхто з удзельнікаў Слуцкага збройнага чыну, каго ведалі бальшавікі, не памёр сваёй смерцю. Усе яны былі закатаваныя.

Грамадзкасьць у Беларусі пачала адзначаць 87-ю гадавіну Слуцкага збройнага чыну яшчэ 24 лістапада. 85 чалавек на двух аўтобусах выправіліся па маршруце Мінск-Грозаў-Семежава-Вызна-Слуцк-Старыя Дарогі. Гэта фактычна маршрут баявых дзеяньняў Слуцкай брыгады стральцоў БНР супраць Чырвонай арміі ў лістападзе-сьнежні 1920 году. Каля памятных крыжоў у гэтых мястэчках, а таксама каля былога будынку Часовай рады Случчыны, прайшлі малебны, былі ўскладзеныя кветкі, запаленыя свечкі.

Людзі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі сьпявалі паўстанцкія песьні случакоў, вядомы музыка пан Скіргайла-Паланэцкі граў на дудзе. Увечары, на тэрыторыі прыватнага музею Анатоля Белага ў Старых Дарогах быў адкрыты памятны знак удзельнікам Слуцкага збройнага чыну. Ва ўрачыстасьці бралі ўдзел людзі з Мінску, Слуцку, Салігорску і Ліды. Гэтыя мерапрыемствы ладзілі актывісты Партыі БНФ, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Аргкамітэту па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

А ў нядзелю 25 лістапада Грозаў, Семежава, Вызну і Слуцк наведалі актывісты Кансерватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і Маладога фронту. Некалькі дзясяткаў чалавек удзельнічалі ў мітынгах у гэтых месцах. Да іх далучыліся і мясцовыя жыхары, хаця міліцыя рабіла ачапленьне і раіла людзям не ўдзельнічаць у акцыях.

Гаворыць адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства, намесьнік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

- Вельмі прыемныя адчуваньні, калі бачыш такую падтрымку. Бачыш сугучнасьць і пераемнасьць традыцыяў і адносінаў да нашых герояў. Случакі баранілі родную Беларусь ад маскоўскай навалы. Бо цудоўна ведалі – прыйдзе сюды маскоўскі акупант, будзе смерць, будзе бяда. І вось гэтыя словы падтрымліваліся нашымі людзьмі. Бо людзі чулі і выказваньні Лукашэнкі, што беларусы будуць паміраць за Расею. Ніхто за Расею паміраць не хоча.

Увечары ў Слуцку актывісты маладзёвай арганізацыі “Правы альянс” наладзілі феерверк.

З угодкамі Слуцкага збройнага чыну павіншавала беларусаў старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла: “Дарагія Сябры, вітаю ўсіх Вас з слаўным чынам нашых Слуцкіх герояў. Ганаруся імі. Ганаруся сваім народам, які, абвясьціўшы незалежнасьць Беларусі пасля доўгае няволі, знайшоў у сабе сілу і мужнасьць, каб бараніць сваю маладую дзяржаву.

Заклікаю ўсіх Вас належна адзначыць наш слаўны Дзень Герояў і з удзячнасьцю прыпомніць тых, хто пайшоў паміраць, каб жыла Бацькаўшчына”.

www.mfront.net

<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.