Головна arrow Статті arrow Статті arrow Паляванне на правых 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
Паляванне на правых Print E-mail
Жов 26 2007 р., 07:24

Часта гаворыцца пра дамінацыю левых у заходнеэўрапейскай журналісцкай супольнасьці. Найбольш яскрава, напэўна, гэта праяўляецца ў тым, як эўрапейская журналістыка піша пра палітычных сваіх апанэнтаў і антаганістаў - правых. У паліткарэктнай Эўропе на правыя партыі прынята вешаць страшныя экстрэмісцкія лэйблы: “праварадыкальныя”, “ультраправы”, “нацыяналістычны”. У Вікіпэдыі вывешаны падрабязны “расстрэльны” сьпіс гэтых злых ультраправых экстрэмістаў, што выглядае як нейкі сьпіс “заклеймённых позором” у газэце “Правда” часоў застою.

Для параўнаньня, артыкул пра “Far left” разоў у пяць карацейшы і канечне ж ня мае гэткага сьпісу: у сэнсе, што леварадыкалы ў прынцыпе існуюць, але іх быццам бы і няма ў якасьці пагрозы.

Размова не пра большую ці меншую слушнасьць правых ідэяў адносна левых, але пра плюралізм і павагу да іншай думкі, з чым у заходнеэўрапейскіх журналістаў, як здаецца, сустракаюцца праблемы.
Абазначэньне “ультралевы” ў эўрапейскім друку сустракаецца вельмі рэдка і сьціпла адносіцца хіба што да якіх-небудзь безнадзейных маоістаў і анарха-сындыкалістаў. Эка-папулісты зь “Зялёных” - не “ультралевыя”. Сацыялісты і нават камуністы - таксама не “леварадыкалы”. Затое варта нейкай буйнай палітычнай сіле выказацца за абмежаваньне іміграцыі альбо за дэпартацыю з краіны імігрантаў, якія не жадаюць інтэгравацца ў прыняўшае іх грамадзтва і акцэптаваць вартасьць дэмакратыі і свабоды асобы, і левая журналісцкая камарылья падымае енк пра “наступаючых нэанацыстаў”. “Наступаючыя” камуністы, зялёныя, альбо пашырэньне палітычнай прысутнасьці іхных пратэжэ ісьлямістаў журналісцкай супольнасьцю за пагрозу не ўважаюцца. Маўляў, “што вы! Зялёныя - гэта значыць за абарону прыроды, няўжо ж вы супраць чыстага паветра і за тое, каб вырубілі ўсе лясы і забілі ўсіх жывёлаў?”
Напэўна, журналісты і ёсьць сапраўдныя бацькі палітычнай карэктнасьці. Слова “нацыяналіст” здаўна мае абразьлівы лэйбл, ніводная палітычная сіла не абазначае сябе ў якасьці “нацыяналістычный” гэтаксама, як “забароненымі” ў заходнеўэрапейскіх мовах зрабіліся словы “мурын” і “цыган”. Затое дзясяткі палітыкаў зь іншага флянгу, ані на шэлег ня болей адэкватных і канструктыўных за нацыяналістаў, не саромеюцца ўжываць слова “сацыяліст” у дачыненьні да сябе. Быць праварадыкалам у Эўропе павінна быць сорамна, але чамусьці быць леварадыкалам быць ужо зусім ня сорамна і нават трошкі сымпатычна. Вобраз леварадыкала - гэта ў лепшым выпадку вобраз барадатага рамантыка-эколяга, які ўсяго толькі хоча адабраць усё ў безумоўна злых багатых і раздаць безумоўна добрым бедным, а таксама выратаваць паміраючых дэльфінчыкаў. Вобраз праварадыкала - гэта вобраз злога скіна, які кушае турэцкіх дзяцей. Быць правым - гэта дрэнна і абмеркаваньню не падлягае.
Калі ў 1999 годзе на выбарах у парлямэнт Аўстрыі адбылася гучная перамога правых папулістаў з FPÖ, у краіне ледзьве не адбылася “аранжавая рэвалюцыя”: пад заклікі левых на вулічныя дэманстрацыі выйшла некалькі дзясяткаў тысяч людзей. Толькі вось адносна аўстрыйскай дэмакратыі ўзору 1999 г. не даводзілася сумнявацца ў сумленнасьці падліку галасоў, і таму кампанія была скіраваная хіба што на дыскрэдытацыю кааліцыі правых з кансэрватарамі. Між тым, з галавы тады не зыходзіла пытаньне: калі 24 гадзінаў у дзень па ўсіх агульнанацыянальных каналах усе крычаць “нацызму - не!”, хто ж тады галасаваў на Ёрґа Гайдэра і ягоных “фашыстаў”? Дзе ж тыя натоўпы злобных ультраправых, што павінны былі маршаваць па вуліцах аўстрыйскай сталіцы і патрабаваць новага аншлюсу? Рэчаіснасьць у тым, што скінгэдаў у Аўстрыі вы павінны шукаць днём зь ліхтаром. Канечне ж ксэнафобія існуе, але ў больш ціхай і завуаляванай форме, мажліва, як інтуітыўная спроба супраціву той самай лявацкай атмасфэры ў грамадзкім жыцьці. Ксэнафобія ня мае рацыянальнага абгрунтаваньня сама па сабе - але менавіта няправільная сацыялістычная іміграцыйная палітыка дае ёй гэта рацыянальнае абгрунтаваньне. Затое леварадыкальныя налепачкі і цішотачкі з заклікамі да гвалту і сусьветнай рэвалюцыі - у кожнай краме і на кожным слупе, левыя запраўляюць у мясцовых унівэрсытэтах і сярод студэнцкай супольнасьці.
Парадыйна і сьмешна ў гэтым заходнеэўрапейскім кантэксьце выглядае артыкул у расейскім прокрамлёўскім выданьні “РБК daily” ад 17 кастрычніка. У сваім нястрыманым жаданьні прадэманстраваць, як ўсё дрэнна ў буржуйскай Эўропе ў параўнаньні з квятучай пад уладай сонцападобнага Пуціна Расеі, прапагандысты малююць зь бяскрыўднай лібэральна-кансэрватыўнай Швайцарскай народнай партыі (Дэмакратычны цэнтрысцкі зьвяз), што перамагла на ўчорашніх парлямэнцкіх выбарах, жахлівага нэанацысцкага монстра, ды яшчэ суправаджаюць артыкул выявай голеных патыліцаў скінгэдаў. Цікава, ці, выпадкам, не расейскія грамадзяне на тым фотаздымку?
Шэраговыя выбаршчыкі аказваюцца разумнейшымі за мэдыйны мэйнстрым і справамі спрабуюць супрацьстаяць яму. Тое, што не заўжды знаходзіцца каму выказаць у перадавых СМІ, людзі як могуць выказваюць на выбарчых участках - і дрэнна, што карыстаюцца з гэтага таксама не найлепшыя палітыкі. Сапраўды, людзі як Ёрґ Гайдэр ці Жан-Мары Ле Пэн могуць выклікаць сымпатыю выключна ў кантэксьце яскравай антыправай гістэрыкі у СМІ і на фоне іхных яшчэ меней прыемных чырвона-зялёных (колеры, якімі “Бог памеціў” левы лягер, беларусам павінны гаварыць больш, чым камусьці яшчэ) праціўнікаў.

Алесь Чайчыц

 

 

<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.