Головна arrow Статті arrow Статті arrow 6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
6 ВЕРАСЬНЯ 1997 ГОДУ АДБЫЎСЯ ЎСТАНОЎЧЫ СОЙМ МАЛАДОГА ФРОНТУ Print E-mail
Вер 07 2007 р., 03:26

Сёньня Маладому Фронту спаўняецца 10 год. 10 год самаахвярнага змаганьня беларускае моладзі супраць крывавага рэжыму Лукашэнкі. 10 год працы на карысьць нацыянальнага Адраджэньня Беларусі. За гэтыя гады актывісты Маладога Фронту прайшлі праз тысячы арыштаў, затрыманьняў, дзесяткі ўзбуджаных палітычных крымінальных справаў. Улады на працягу ўсіх 10-ці год рабілі ўсё магчымае, каб спыніць моладзевы супраціў і зьнішчыць Малады Фронт, бо разумелі, як і зараз разумеюць, што беларуская моладзь заўсёды была й будзе ў авангардзе змаганьня супраць дыктатуры.

Але кожная спроба рэжыму спыніць МФ і запужаць маладых беларускіх патрыётаў адгукалася тым, што моладзь зь яшчэ большаю самааданасьцю й бескампраміснасьцю змагалася супраць хунты, якая з 94-га году кіруе нашаю краінаю.

Чарговыя рэпрэсіі зь цягам часу толькі будавалі падмурак змаганьня, умацоўваючы крок за крокам Малады Фронт і яго актывістаў. Чым большым быў ціск на маладафронтаўцаў, тым вышэй уздымаўся па-над Беларусьсю нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг з чорным шасьціканцовым крыжом нашых продкаў.

Сваімі дзеяньнямі ўлады самі выносілі сабе прысуд... Тады, 10-ць год таму Ўстаноўчы Сойм Маладога Фронту адбыўся бяз двух яго арганізатараў, сяброў моладзевага нацыянальнага руху Аляксея Шыдлоўскага й Вадзіма Лабковіча. Зусім нядаўна на ўстаноўчым сходзе Менскага Маладога Фронту не змаглі прысутнічаць: лідэр нашага руху Зьміцер Дашкевіч, якога бязбожная ўлада пакарала на паўтары гады зьняволеньня за “дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, адзін зь лідэраў МФу Артур Фінькевіч, які быў пакараны на 2 гады папраўчых працаў за графіці палітычныга зьместу й Павал Севярынец, асуджаны на 3 гады так званае “хімі” за масавыі акцыі пратэсту пасьля незаконнага рэферэндуму 2004 г.

Рэжым баіцца беларускае моладзі! Гэта ён даказаў як у 97-ым, гэтак як і зараз. За гэтыя 10-ць год МФ стаў ня проста моладзевай нацыянальнагай арганізацыяй, якая дзейнічае ў большасьці гарадох Беларусі, ён стаў сымбалем бескампраміснае барацьбы за сьвятыя каштоўнасьці беларускае нацыі.

Сёньня, калі злачынны рэжым робіць чарговую спробу зьнішчыць моладзевы руху, лёзунг "Малады Фронт не спыніць!" пачынае гучаць яшчэ гучней. Бо маладафронтаўцаў сапраўды не спыніць аніякімі затрыманьнямі, арыштамі, турэмнымі тэрмінамі й велізарнымі штрафамі, бо кожны, хто зьяўляецца актывістам Маладога Фронту цьвёрды й рашуча, самаахвярна й упэўнена ідзе па гэтым далёка ня лёгкім, жыцьцёвым шляху дзеля нацыянальнага Адраджэньня роднага Краю, з двума сьвятымі вечнымі словамі: Бог і Бацькаўшчына!

www.mfront.net

 

<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.