Головна arrow Статті arrow Статті arrow Сумны дзень 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
Сумны дзень Print E-mail
Сер 30 2007 р., 07:40

30 жніўня – дзіўны дзень. Дзіўны й сумны, бо менавіта у гэты дзень супалі дзьве супрацьлеглыя даты, падзеі – Міжнародны дзень гвалтоўна зьнікнуўшых людзей і Дзень народзінаў Аляксандра Лукашэнкі. Усе памятаюць палітыка Віктара Ганчара й бізнэсмэна Анатолія Красоўскага, якія разам зьніклі 16 верасьня 1999г., былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захарэнку, якога ніхто ня бачыў з 7 траўня 1999г., тэлеаператара й журналіста Зьміцера Завадзкага, які зьнік 7 ліпеня 2000г.

Кожны месяц у Беларусі й за яе межамі праводзяцца Акцыі Салідарнасьці з семьямі зьніклых людзей, кожны дзень гэтыя людзі ўспамінаюць сваіх бацькоў, сыноў, мужоў, кожную хвіліну яны ўсе спадзяюцца, што раптам адбудзецца цуда, жалезная заслона спадзе й яны даведаюцца, дзе іх родныя. “Боль не сьціхае, – гаворыць жонка Віктара Ганчара Зінаіда. – Абсалютна. Штодня, штохвіліны, штосэкунды... Гэта ня толькі мой боль. Маё дзіця пра гэта ўвесь час думае. Ведаю, што й родныя Віктара таксама... Заўсёды хочацца спадзявацца на лепшае”.

Аднак зараз, пры сучаснай уладзе дазнацца, ці, тым больш, распачаць новае следзтва неверагодна таму, што ўсе людзі, якія мелі хоць якое-ніякое дачыненьне да знікненьняў палітыкаў атрымалі павышэньне, знаходзяцца пад заступніцтвам рэжыму (Дзьмітрый Паўлічэнка, Віктар Шэйман, Юры Сівакоў), ці знаходзяцца ў астрозе( як два супрацоўнікі “Алмаза”), ці былі адпраўлены ў адстаўку й зьехалі з краіны (Бажэлка, Мацкевіч, Лапатык). Міжнароднае грамадзтва прымала ўдзел у расследаваньні гэтых спраў, Хрыстас Пургурыдэс, спецдакладчык Камісіі Парламенцкай Асамблеі Савета Эўропы па правах чалавека, саставіў падрабязны,фактычна пацьверджаны даклад па знікнуўшых людзях, але значных вынікаў гэта не прынясло. Застаецца адно – сумленьне людзей, якія кіравалі знікненьнямі й, магчыма, растрэламі.

Сёньня Аляксандру Лукашэнку спаўняецца 53 гады, гэта адносна невялікі ўзрост, яшчэ ёсьць дастаткова часу, каб раскаяцца ў злачынствах, бедах, якія ён прынёс Беларусі. Раскаяцца за свае цынічна-жудасныя словы наконт зьнікнуўшых людзей: ” Кіньце шукаць Захарэнку й Ганчара. Вам што, трэба, каб апазіцыя насіла труны зь іх целамі па Мінску?” (2005г.), за акцыю “Мы памятаем”, калі адзін з амапаўцаў разьбіў нос жонцы Зьмітра Завадскага, за слёзы й боль усіх родных зніклых людзей. Сем гадоў назад Аляксандр Лукашэнка сказаў : “Да, я вінаваты, што гэта здарылася ў краіне. Я – таму што я Прэзыдэнт, і больш не шукайце вінаватых. Пагэтаму яшчэ раз падкрэсьліваю – не спрабуйце знайсьці вінаватых. Вінаваты толькі я”. Гэта ня проста выказваньні для журналістаў, гэта значыць, што сумленьне ўсё ж такі ёсьць і яно не дае пакою. Мы жадаем Аляксандру Лукашэнку, каб ён як мага хутчэй зьвярнуўся да дабра, спарядлівасьці, праўды, каб ён раскаяўся перад Беларусьсю, перад беларусамі, а ў першую чаргу перад палітзьняволенымі, рэпрэсаванымі, семьямі знікнуўшых людзей, перад загінуўшымі ў барацьбе з рэжымам. Адраджэньне немагчыма без пакаяньня. А Беларусь павінна адрадзіцца,жыць. Жыве Беларусь!
 

www.mfront.net

<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.