Головна arrow Статті arrow Статті arrow СВАБОДА. ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ 04.12.2008  
Головне меню
Головна
Новини
Статті
Про організацію
Ідеологія
Керівництво
Пряма дія
FAQ
Символіка
Відео
Контакти
Посилання
ICQ 228730336
E-mail
Форум
Гостьова книга
Information in English
Банери
Вхід
Username

Password

Remember me
Password Reminder
No account yet? Create one
Хто на сайті
No Users Online
Новини НА на стіл
Наша кнопка

 
Отримати код

 
 
 
СВАБОДА. ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ Print E-mail
Трв 31 2007 р., 11:37

Свабода, як і ўсякі Божы цуд, прыходзіць неспадзявана. Свабода дае напоўніцу ўдыхнуць слодыч паветра, якое дагэтуль проста ня мела паху. І тая ж свабода абавязкова пакідае па сабе гаркавы прысмак. Пасьля амаль двух гадоў абмежаваньня волі ўсьведамленьне, што заўтра ў Менск, адчуваньне пашпарта ў кішэні й шквал тэлефанаваньняў на мабільны, які нарэшце працуе, — уражаньні галавакружныя. Але разумееш: на «вялікай зямлі» чакае ўсё тое ж абмежаваньне волі, хіба што павялічанае ў маштабах, усё тое ж прыніжэньне, усё той жа рэжым.

Атрымаць свабоду ў пару, калі квітнеюць яблыні, вішні ды бэз, — вядома, файна. Ды бачыць, што большасьць суайчыньнікаў даўно прамяняла гэтае паветра свабоды, гэты эфірны водар на волю п’янак, кірмашоў ды бяздумнага забойства часу, — проста балюча.

Выходзіш у сьвет якраз напярэдадні суду над маладафронтаўцамі ды Кангрэсу, дзе трэба падтрымаць Мілінкевіча, — і адначасна разумееш, што гэта абмен на мільённыя прэфэрэнцыі.

Свабода — гэта і абдымкі новапалачанаў на ганку суду, і бел-чырвона-белыя гвазьдзікі ад хрысьціянскай пісьменьніцы Ірыны Жарнасек, і першае за два гады «вольнае» інтэрвію для Вінцэся Мудрова.

Адразу заходзіш у наваполацкую краму, каб адзначыць вызваленьне кубкам гарбаты. «Это что, водка по-польски?!.» Запаўненьне кнігі скаргаў, гістэрыка прадаўшчыцы й выкрык «фашыст!» у адказ на пажаданьне вучыць родную мову. Толькі ў чацьвёртым унівэрсаме пасьля хвіліннае паўзы — «Чаю, что ли?..» Так, смак свабоды — гэта цяпер і смак тае самае гарбаты-з-чацьвёртае-спробы.

Згадваю, як у 1993-м, у 11-й клясе, пасьля абласной алімпіяды па хіміі атрымаў у Полацкім унівэрсытэце ад рэктара запрашэньне «ганароваму хіміку» паступіць без іспытаў. Праз 14 гадоў — усё тая ж «хімія», і ў судзе ў трох кроках ад таго ж унівэрсытэту — выпісваньне «выпускнога дыплёму» «за ўзорныя паводзіны».

Свабода — гэта і блішчастыя вочы нявыспаных маладафронтаўцаў, што а чацьвёртай ранку стракаюць на менскім вакзале. Свабода — поціскі моцных рук на Варвашэні/Машэрава, 8. Свабода — рух Мілінкевіча пасьля таго, як апазыцыйная бюракратыя абірае сваёй стратэгіяй «эвалюцыю», круглыя сталы ды дамовы з рэжымам.

«Свабода! Свабода!» — шчасьлівы роў моладзі перад будынкам Савецкага суду пасьля прысуду маладафронтаўцам: безь зьняволеньня! Але разам гэта і вялізныя штрафы, і новыя допыты, і чарговыя крымінальныя справы супраць лідэра Салігорскага Маладога Фронту Івана Шылы ды Баранавіцкага МФ Яраслава Грышчэні.

Як і спрадвеку, свабода застаецца і найвялікшым дабраславеньнем, і найбольшым цяжарам. Воля, хараство, марнасьць марнасьцяў і тамленьне духу.

Дзякую Богу за гэтую свабоду. І за два гады ў Малым Сітне, і за маіх любых няшчасных вяскоўцаў, за 1500 лістоў ды паўтысячы наведнікаў, за клопат бацькоў і падтрымку аднадумцаў, за нашаніўскія публікацыі й тое кшталтаваньне, той гарт, якое Госпад заўсёды дае ў выпрабаваньнях.

«Павал, без Перамогі сюды не вяртайся», — казалі мне на разьвітаньне сіценцы.

Цяпер я ведаю: Малады Фронт і аб’езд беларускіх гарадоў ды мястэчак, адкуль да мяне ліставалі й прыяжджалі, і Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, і ўдзел у руху «За Свабоду!» — усё гэта цяпер дзеля таго, каб аднойчы вярнуцца ў Сітна зь перамогай.

Тысячу гадоў таму адсюль, з Полаччыны, пачалася Беларусь, эўрапейская й хрысьціянская. Мне гэты лес, гэты лёс быў дадзены, каб нарэшце адштурхнуцца ад дна і вярнуцца да сапраўднай, поўнай і найвышэйшай свабоды — нацыянальнага абуджэньня.

 

Павал Севярынец, Менск

Інфармацыя: "Наша Ніва"

 
<Previous   Next>
ІДЕОЛОГІЯ

Будь разом з нами!

Долучайся до НА чи сам створи осередок в своєму місті, районі або навчальному закладі. Відчуй дух свободи та перемоги! ukr_national@yahoo.com  +38-097-965-20-26

Наше видання


 postup_p@yahoo.com
ICQ 287-231-072

УНІАН
завантаження...
Top

При повному або частковому передруці матеріалів посилання на www.nation.org.ua  ОБОВ'ЯЗКОВЕ


Mambo is Free Software released under the GNU/GPL License.