|
СУДЗІЦЬ МАЛАДЫ ФРОНТ БУДУЦЬ 30 ТРАЎНЯ |
|
|
|
Трв 10 2007 р., 03:42 |
|
Судовы разгляд крымінальнай справы супраць актывістаў Маладога Фронту Зьмітра Хведарука, Барыса Гарэцкага, Настасьсі Палажанкі, Алега Корбана і Аляксея Янушэўскага распачнецца ў сераду 30 траўня ў Савецкім судзе ў 14 гадзінаў у адчыненым судовым паседжаньні. Цяпер, калі пасьля ўстаноўчага сходу і падачы дакумантаў на рэгістрацыю Маладога Фронту рэжым ізноў імкнецца пасадзіць маладзёнаў за краты, мы заклікаем усіх салідарных прыйсьці й падтрымаць маладафронтаўцаў у судзе 30 траўня.
Б.Гарэцкі: “Мы ня маем ілюзіяў аб тым, што вырак будзе апраўдальным, бо з маленства ведаем, пры якім рэжыме мы жывем, але спадзяемся на Божыю падтрымку. Зараз нашая задача – зрабіць усё магчымае, каб нашыя пераемнікі маглі жыць у дэмакратычным грамадзтве й ня мелі палітычных артыкулаў у Крымінальным Кодэксе.”
Зм.Хведарук: “Мы і далей будзем адстойваць беларускія ідэалы і хрысьціянскія асновы, на якіх грунтуецца ўсё адраджэньне й ні ў якім разе не адступім ад сваіх перакананьняў.”
МАЛАДЫ ФРОНТ НЕ СПЫНІЦЬ!
www.mfront.net
|