Інформцентр
- 29.08.10
- НА-Волинь: На День Незалежності в місті Дубно члени Альянсу влаштували патріотичний боді-арт
Блоги
-
04.09.10 Дмитро Сінченко "Готуй сани з літа..." або як вирішити проблеми теплопостачання в системі житлово-комунального господарства
-
26.08.10 Костянтин Речков
Диверсія у червоні тили... (1)
-
24.08.10 Костянтин Речков
З Днем Незалежності, Україно!
-
22.08.10 Надія Красножон
Увага! В Запоріжжі забороняють святкувати День Незалежності України!!!
-
18.08.10 None Smilodon
Оптимістичне
Права блогосфера
Права Європа
100 год беларускаму Бандэры
|
|
21 верасня 2009 года спаўняецца 100 год Дзмітрыю КАСМОВІЧУ - правадыру беларускага нацыянальнага руху ў часы ІІ Сусветнай. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
Дзмітрый (Зміцер) КАСМОВІЧ нарадзіўся 21 верасня 1909 года ў Нясвіжы.
Студэнцкае жыццё
Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію (1927), працаваў, каб зарабіць грошы на далейшую адукацыю. У 1929-1931 вывучаў політэхнічныя навукі ў Бельгіі, прымаў актыўны ўдзел у студэнцкім руху. Быў сузаснавальнікам Беларускага студэнцкага гуртка ў Бельгіі, членам Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА) з цэнтрам у Празе, ад імя якога быў абраны дэлегатам на міжнародную канферэнцыю Міжнароднай студэнцкай канфедэрацыі (Confederation L'Internationale d'Etudiants - CIE). У 1931-1934 служыў у польскай арміі. У 1934-1939 працягваў атрыманне вышэйшай адукацыі ў Бельгіі, адначасова працаваў на бельгійскіх вугальных шахтах, каб зарабіць грошы на навучанне, якое скончыў у Югаславіі. Быў старшынём Беларускага студэнцкага гуртка ў Белградзе.
Перад нямецка-савецкай вайною
У верасні 1939 вярнуўся ў Нясвіж, быў на адміністрацыйнай працы. Па прапанове мясцовых жыхароў прызначаны бурмістрам Нясвіжу, працаваў начальнікам сацыяльнага забеспячэння Нясвіжскага раёну, потым гаспадарчым інспектарам у Нясвіжы. Быў накіраваны на Народны Сход Заходняй Беларусі ў Беластоку, дзе абраны дэлегатам Народнага Сходу на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савету СССР і на 3-ю сесію Вярхоўнага Савету БССР у Мінску. Атрымаўшы папярэджанне аб магчымым арышце, пераехаў у Мінск. У 1940-1941 вучыўся ў Мінскай палітэхніцы.
Падчас нямецкай акупацыі
У ліпені 1941 прыязджае з Нясвіжа ў Мінск. Улетку 1941 на пасадзе каменданта арганізаваў беларускую паліцыю ў Мінску. У часе нямецкай акупацыі быў кіраўніком і арганізатарам транспартнага, харчовага, прамысловага, гандлёвага аддзелаў Мінскай гарадской управы. Быў сябрам ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Дзм. Касмовіч актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні царкоўнага жыцця, адбудове цэркваў і беларусізацыі богаслужэнняў, быў дэлегатам і ўдзельнікам Аўтакефальнага сабору Беларускай праваслаўнай царквы (Мінск, жнівень-верасень 1942).
У 1941-1943 разам з Міхалам Вітушкам і Радаславам Астроўскім ствараў беларускія вайсковыя і паліцыйныя атрады на Браншчыне, Смаленшчыне і Магілёўшчыне, а таксама арганізоўваў цывільную акупацыйную адміністрацыю. У 1942 быў прызначаны інспектарам службы парадку ў Смаленскай акрузе. У 1943-1944 пасля паўторных афіцэрскіх курсаў быў інспэктарам Беларускай краёвай абароны; маёр БКА. Удзельнік Другога усебеларускага кангрэсу (Мінск, 27 чэрвеня 1944), сябра Беларускай Цэнтральнай Рады, кіраўнік Замежнага Сектару Беларускай незалежніцкай партыі (мянушка "Каршун"). Перабіраецца ў Германію, супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення ваенных спраў Беларускай Цэнтральнай Рады. На вераснёўскай канферэнцыі БНП (1944) быў прызначаны кіраўніком Замежнага сектару партыі з заданнем завязаць сувязь з заходнімі дзяржавамі для далейшай барацьбы за незалежную Беларусь. Падтрымліваў сувязь з кіраўніцтвам латышскіх нацыяналістычных арганізацый у Германіі. У сакавіку 1945 - афіцэр беларускага дэсантнага батальёна "Дальвіц".
На эміграцыі
Працаваў у Міжнароднай дапамаговай арганізацыі UNRRA (United Nations Relief and Rehabilitation Administration, потым называлася IRO - Intertational Refugee Organization) з пачатку яе заснавання ў 1945 да ліквідацыі 3 студзеня 1952. Гэтая арганізацыя дапамагала ўцекачам арганізаваць жыццё ў ДП-лагерах (DP - Displaced Persons), а таксама дапамагала эміграваць у іншыя краіны. Адначасова Дз. Касмовіч вёў на міжнародным узроўні беларускую нацыянальна-палітычную працу і дабрачынную дзейнасць сярод беларусаў, якія апынуліся ў Германіі.
У кастрычніку 1954 выканаўчы орган БЦР прызначыў яго старшынём дэлегатуры БЦР у Германіі, потым старшынём еўрапейскай дэлегатуры БЦР і кіраўніком аддзелу ваенных спраў і вызваленчай барацьбы БЦР, прадстаўніком БЦР у ЦК Антыбальшавіцкага блоку нацый (ЦК АБН). Дз. Касмовіч - арганізатар і прэзідэнт Галоўнага Штабу Беларускага вызвольнага фронту (створаны 27 кастрычніка 1954, палітычная платформа БВФ - Акт 25-га Сакавіка 1918 і пастановы 1-га і 2-га усебеларускіх кангрэсаў). Галоўнай мэтай Дз. Касмовіча і навастворанай арганізацыі было аб'яднанне беларускага актыву, пашырэнне беларускай вызваленчай ідэі ў "свабодным свеце", зацікаўленне ўплывовых палітычных дзеячоў Захаду становішчам у Беларусі. Дз. Касмовіч меў шырокія кантакты з грамадскімі і дзяржаўнымі дзеячамі, парламентарыямі, урадоўцамі розных краін, супрацоўнікамі ААН.
З 1954 актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі Сусветнай антыкамуністычнай лігі (WACL, World Anti-kommunist League), у якой прадстаўляў Беларусь, а ў 1970 Беларускі вызвольны фронт уваходзіць у Лігу як раўнапраўны ўдзельнік, і Дз. Касмовіч абіраецца прэзідэнтам беларускага сектару WACL. У 1967 актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі Еўрапейскага савета свабоды (EFC - European Freedom Council), быў старшынём беларускага сектару і членам выканаўчага камітэту гэтай арганізацыі. Дз. Касмовіч быў вядомы ў сусветных антыкамуністычных нацыянальных і інтэрнацыянальных арганізацыях, удзельнічаў і выступаў на канферэнцыях, сярод якіх "Барацьба за свабоду ў 20 стагоддзі", Франкфурт, 1960; "Камуністычная пагроза свету", Рым, 1961; "Правы чалавека і самавызначэнне нацый", Люцэрн, 1974. Выступаў у пытаннях абароны правоў беларускага і ўсіх паняволеных народаў на 15 сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу, канферэнцыях WACL.
Матэрыялы, прысвечаныя дзейнасці Дз. Касмовіча і Беларускага вызвольнага фронту, рэгулярна друкаваліся ў эмігранцкіх часопісах "Беларуская думка" (Саўс Рывер, ЗША) і "Барацьба" (Штутгарт, Германія). Апошнія гады жыцця Дз. Касмовіч працаваў над кнігай "За вольную і суверэнную Беларусь".
Памёр Дзмітрый Касмовіч 23 красавіка 1991 года ў Нямеччыне.
паводле звестак Беларускай Вікіпелыі
Колонка лідера
Герої та зрадники водночас… Минулого року один з керівників видавництва "Літопис УПА" Микола Посівнич подарував мені декілька томів цього видання. За цей час...






