Інформцентр
- 12.03.10
- НА-Луцьк: «Козацький рокер» Сергій Василюк презентував в Луцьку альбом "Сховане обличчя" + ФОТО
Блоги
-
12.03.10 Андрій Бокоч
Карпатська Україна: символ свободи (1)
-
08.03.10 Марійка Дзюбенко
Хто кого покарав за ГУЛАГи? (2)
-
06.03.10 Богдан Червак Українське питання Європарламенту
-
27.02.10 Гошовський Ігор
Європейці проти Бандери? (10)
-
21.02.10 Володимир Галишин
Майбутня війна. Продовження (22)
Права блогосфера
- 16.02.10
- none_smilodon: Союз меча и орала
- 16.02.10
- deschenko: Пробудження нації
Права Європа
Підписка
17 студзеня 2010
|
|
“Выбары прэзідэнта Украіны пройдуць 17 студзеня 2010 года” – пачуў па польскім радыё “Зэт” такую вось навіну. Гэтая вестка застала мяне на дарозе Чэрэмха – Беласток. У дарозе пачаліся разважанні...
Пачну з таго, што памятаю, як у момант выбараў 2004 года многія з прадстаўнікоў украінскай дыяспары на Берасцейшчыне спадзяваліся, што новая ўлада, новы прэзідэнт Віктар Юшчанка зацікавіцца пытаннем украінцаў на Беларускім Палессі, але гэта ўсяго засталіся спадзяваннямі.
Грамадскія актывісты Пінска - Канстанцін Чувак, Вадзім Макееў, Ігар Салавей, Вячэслаў Панкавец ды і я, вельмі радаваліся, што Украіна пойдзе добрым шляхам. Разумелі тады і разумеем зараз, што шмат яшчэ праблем, перамог і параз, але галоўнае, што бачны шлях і ёсць варыянт выбару, як па ім ісці. Ёсць ва Украіне альтэрнатыва і жыве слова! Хваляванні аб лёсу дыяспары на Палессі і зараз вельмі актуальныя, але большасць адыходзіць ад гэтай справы, бо не верыць. Мо яно і правільна, бо зараз мы можам назіраць, што самі украінцы, сама Украіна даволі хваравіта перажывае палітычныя пілюлі, хварэе. Галоўнае, каб гэта не затміла розум, каб заставаўся прасветак.
Сітуацыя вельмі складаная, калі вы скажыце, што ва Украіне добра - вам трэба да псіхіатара, калі скажыце, што дрэнна - таксама вам да псіхіатара. Вельмі складаны момант. Безумоўна, гісторыя ўсё паставіць над "і", але то гісторыя, а жыць хочацца зараз, а не нейкімі успамінамі на старонках падручнікаў ды газет. Вельмі шкада, што можа так стацца - не кожнаму хопіць месца на тых летапісных старонках і мала таго, што пажыцці ён был жабраком з выцягнутай рукой, дык застанецца яшчэ на паперці гісторыі.
Час ідзе. Споры мацней. Цімашэнка - Януковіч, Януковч-Цімашэнка, Юшчанка не здольны нават на 3%, толькі і чую гэта, калі пачынаю размаўляць аб Украіне. Дзіўна, але інтрыгі няма. Мо народу ўжо не цікава займацца палітыкай?
Колонка лідера
9 березня 2001 року: спогади активіста. Рівно 9 років тому, день 9 березня 2001 року став епохальним у моєму житті. Чому? Для мене той період був ознаменований революційним...
Анонси
Кінополиця
Музфронт
Промоція
Фотоальбом
Відео
Наша кнопка
Друзі






