Інформцентр
- 29.08.10
- НА-Волинь: На День Незалежності в місті Дубно члени Альянсу влаштували патріотичний боді-арт
Блоги
-
04.09.10 Дмитро Сінченко "Готуй сани з літа..." або як вирішити проблеми теплопостачання в системі житлово-комунального господарства
-
26.08.10 Костянтин Речков
Диверсія у червоні тили... (1)
-
24.08.10 Костянтин Речков
З Днем Незалежності, Україно!
-
22.08.10 Надія Красножон
Увага! В Запоріжжі забороняють святкувати День Незалежності України!!!
-
18.08.10 None Smilodon
Оптимістичне
Права блогосфера
Права Європа
Да Моладзі БНФ
|
|
Моладзь БНФ у першую чаргу мусіць плённа працаваць з Украінай, з маладзёвымі арганізацыямі Украіны, чые прынцыпы і ідэалы супадаюць з МБНФ.
Да Моладзі БНФ
Шаноўныя сябры, актывісты і прыхільнікі Моладзі Беларускага Народнага Фронту! Хай кожны з Вас у маім лісце-звароце знойдзе нешта свае, асэнсуе так, як бачыце гэта Вы. Дзеля таго, каб спыніць рознага роду плёткі вакол майго імя і дадзенага ліста, я пачну зварот да Вас з іншага боку, магчыма сказаць з уводзін.
Безумоўна, я прызнаю, што ў мяне былі пэўныя спрэчкі з кіраўніцтвам МБНФ (Франак Вячорка і Антон Каліноўскі). Будучы ў Варшаве ў верасні 2008 года мы шмат спрачаліся з намеснікам Моладзі БНФ спадаром Каліноўскім. Але, адзначаю, што спрэчкі гэтыя былі не звязаныя з МБНФ, а толькі з метадамі кіравання аб'яднаннем. У тым жа верасні 2008 года, з Варшавы я напісаў ліст Франаку Вячорка, дзе выказаў шчырыя словы прабачэння за свае не асэнсаваныя словы крытыкі, бо гэта сапраўды было так. Шмат было крыку, што я (Вацлаў Паспаліты) пакідаю моладзь, але ці то так? Афіцыйнай заявы не было, а толькі прыгожыя, рамантычныя словы. Да гэтай тэмы дадам, што ў красавіку 2009 года сябра МГА "Гісторыка" з Гомеля Зміцер Суліменка напісаў ліст у вайсковую частку Франака Вячоркі, дзе задаваў пытанне, дакладна не ведаю якое, але адказ быў наступным, па словах Зміцера Суліменка: "Вацлаў Паспаліты займаецца МБНФ у Польшчы") Ужо гэтыя словы сведчаць, што Вацлаў Паспаліты не пазбаўлены сяброўства. Мой выезд у Польшчу (жнівень, 2008 года) паклаў канец гісторыі Пінскай суполкі Моладзі БНФ. Вядома мне, што шмат хто задаваўся пытаннем, як так магло стаць, што адна з актыўных і вялікіх суполак МБНФ перастала існаваць (адзначу, што ў ліпеня 2007 года сябрамі суполкі былі 20 чалавек!). Шмат магчыма пералічваць з дасягненняў МБНФ у Пінску і свае газеты, улёткі, ахова старажытных могілак, магіла Рамана Скірмунта. Але тут не толькі праблема мясцовага старшыні, але і Цэнтра. Мінск мусіць разумець, што не суполкам гарадскім патрэбен Мінск, а Мінску рэгіёны, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя да якой мы вернемся з Вамі пазней...
“90 гадоў БНР – гэта ня толькі 2008 год. Трэба моладзі несьці ідэалы Рады БНР, прапагандаваць іх ідэі. Пакуль мы не пачнём выхоўваць грамадзтва, гэта пісалі Вацлаў Ластоўскі, Браніслаў Тарашкевіч, нічога ня будзе. Трэба ўздымаць другую хвалю адраджэньня, першая, на жаль, зьнікла ў 1996 годзе”, - Дэлегат зьезду зь Пінску Вацлаў Паспаліты (Радыё Свабода, лістапад 2007 год)
Гэта мой лозунг: "Моладзь БНФ - цэнтр яднання маладых адраджэнцаў!". Мінула 2 гады. Я працягваю стаяць на гэтых жа поглядах, на Беларускіх, на Народных, на Нашых поглядах, а не навязаных кімсьці. Толькі Моладзь БНФ, яшчэ захоўвае свой твар, менавіта свой твар. Моладзь БНФ адная маладзёвая структура ў Беларусі, якая стаіць на сваёй глебе, на Нацыянальнай ніве. Безумоўна, што шмат поспехаў, але праблемы і вялікія недахопы ёсць. Аб гэтым і пойдзе размова.
НАМЕСНІК СТАРШЫНІ ПА РЭГІЯНАЛЬНЫХ СПРАВАХ:
Такая пасада узнікла ў момант наведвання Алесем Калітой і мною Гомельшчыны (жнівень 2007 года). Было зразумела, што Моладзь БНФ у 2007 годзе ўжо рэальна пачала мець свае суполкі і уплыў не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах. Для эфектыўнага і цэнтральнага кіравання да хуткага вырашэння пытанняў звязаных з рэгіёнамі паўстала такая пасада. Я прапаноўваў тады спадару Каліце стварыць Рэгіянальную Раду, але вырашылі на тым, што склад Рады будзе больш за палову ад рэгіёнаў. На ІІ З'ездзе Моладзі БНФ, 11 лістапада 2007 года намеснікам па рэг. справам Моладзі БНФ стаў Сяржук Лацінскі, хаця ўжо усім было вядома, што гэтая пасада "забіта" за Вацлавам Паспалітым. Але я у апошнія хвіліны узяў самаадвод, што выклікала вялікае здзіўленне.
“Насамрэч, быць намесьнікам старшыні па рэгіянальных пытаньнях – гэта вельмі вялікая адказнасьць, велізарны аб’ём працы, а на дадзены момант я навучаюся ў школе, " - так для СМІ я адказаў на пытанне, чаму я адмовіўся ад пасады, магчыма нават так казаць.
Зараз шмат змянілася, ужо не шкаляр, ужо сам жыву, сам працую, сам вучуся ўжо мінула 2 гады. Ад прынцыпаў сваіх я не адступіў. Дзякуючы таму, што я прапаноўваў стварэнне Рэгіянальнай Рады і пасады нам. стар. па рэг.справам я распрацаваў сістэму працы з рэгіёнамі, усё стваралася пад мяне і вось калі нечакана для ўсіх стаў С. Лацінскі, то не маючы свайго плана і нават думкі, ён вялікі на жаль не выканаў свае абавязкі.
РАДА МОЛАДЗІ БНФ:
Планавалася, што ІІ Рада Моладзі БНФ (лістапад 2007-кастрычнік 2008) будзе складацца з рэгіёнаў і толькі некалькі прадстаўнікоў ад Мінска. На жаль, гэта не ажыццявілася. У гэтым вялікі мінус, страшэнны мінус Моладзі БНФ, бо яна такім чынам выступае як нейкая наменклатурная структура ЦК КПСС. Спадзяюся, што на гэтым з'ездзе, 80% будзе з новай Радзе з рэгіёнаў. Рада вельмі важна і патрэбна.
МІЖНАРОДНЫЯ СТАСУНКІ:
Моладзь БНФ у першую чаргу мусіць плённа працаваць з Украінай, з маладзёвымі арганізацыямі Украіны, чые прынцыпы і ідэалы супадаюць з МБНФ. Асабіста я, заяўляю, што маю добрыя, вельмі добрыя стасункі з Украінай і таму, з усёй адказнасцю кажу, што я (Вацлаў Паспаліты) у гэтым накірунку зраблю шмат чаго для Нас. І толькі пасля, мы мусім звяртаць увагу на Малдову ды Казахстан, краіны, дзе ў нас няма нічога агульнага. Мы мусім быць з братамі-суседзямі: Украіна, Літва ды Польшча.
КАЛІТА-ВЯЧОРКА-КАЛІНОЎСКІ-СЕМЯНЮК:
Алесь Каліта, старшыня Моладзі БНФ з восені 2006 па восень 2008 года, безумоўна, шмат не зроблена, шмат не было магчымасці ажыццявіць. Асноўнай праблемай, дзейнасці на пасадзе старшыні сп. Каліты я бачу тое, што не змог ён стварыць сваю каманду.
Франак Вячорка, старшыня Моладзі БНФ з кастрычніка 2008 года, яго унёсак у развіццё нацыянальнай культуры вялікі, малады беларус, які сваёй плённай працай паказаў, што можам мы рабіць шмат, толькі трэба харызма і аптымізм, вялікі аптымізм, нават тады, калі бачыш, што хутка канец, але Бог з Намі. Асабіста я разумеў, што Франак Вячорка будзе прыцягнуты да войска, што і адбылося.
Антон Каліноўскі, намеснік старшыні Моладзі БНФ, грамадскі актывіст, вельмі прыемны, душэўны чалавек. Менавіта яго асоба ў дадзены момант для ўсіх бачыцца ІІІ старшынёй Моладзі БНФ. Безумоўна, трэба аддаць павагу за яго плённую працу, як рэдактара газеты Моладзі БНФ, ёсць пэўныя недапрацоўкі у гэтага выдання датычна рэгіёнаў, але гэтыя праблемы вырашальныя. Шмат для каго Антон Каліноўскі бачыцца як мягкацелы чалавек, але давайце узгадаем такія імёны, як Вацлаў Іваноўскі, Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Мілінкевіч, усіх іх мы называем мягкацелымі, але ці так яно? Таму думаю тут шмат слоў не брэба.
Сяржук Семянюк, намеснік старшыні Моладзі БНФ з восені 2006 па восень 2007 года. Магу сказаць, што на ІІ з'ездзе я вельмі крытычна ставіўся да сп. Смянюка і на тое былі прычыны. Зараз мінуў час... Як стала мне вядома, то Сяржук Семянюк мае намер вылучацца на старшыню Моладзі БНФ на чарговым з'ездзе.
ПЛАНЫ І БУДУЧЫНЯ МОЛАДЗІ БНФ:
Магу заявіць, што яны вялікія і вельмі плённа прыйдзецца працаваць. У той момант, як усе астатнія моладзевыя арганізацыі Беларусі "пасуцца" на адным палітычным полі, то ў Моладзі БНФ ёсць значна мацнейшы патэнцыял. Мы можам даць моладзі жыць культурна-духоўным жыццём, і менавіта праз слова, праз гісторыю пачынаецца хістанне тронаў!
Сябры, шмат не магу зараз сказаць, але ўжо зусім побач IU з'езд Моладзі Беларускага Народнага Фронту, там Вы і пачуеце мае прапановы, там і пагаворым. Адзначу, што ёсць над чым і вельмі-вельмі сур'ёзным.
Шаноўныя сябры, маю гонар і магчымасць сказаць вялікі дзякуй сваім паплечнікам, сябрам за актыўную і плённую працу на ніве ідэалаў МБНФ, Вашыя імёны ёсць частка гісторыі нацыянальнага руху Беларусі, Вашыя імёны гонар Моладзі і Партыі БНФ:
Алесь Трубкін, Антон Каліноўскі, Наста Александровіч, Зміцер Жэлезнічэнка, Франак Вячорка, Алесь Каліта, Сяржук Семянюк, Сяржук Лацінскі, Ілля Богдан, Віталь Чарняўскі, Уладзь Шульжыцкі, Міхась Мірны, Міхась Новікаў.
Думаў не казаць, але самаго бярэ вялікая спакуса сказаць, даць намёк маім сябрам і паплечнікам, які маем план і плённую працу. Гэта намёк, але думаю Вы зразумееце. У сярэдзіне 1980-х гадоў, актывісты нацыянальнага руху Літвы былі спахваціліся адраджаць ідэалы Літоўскай Рэспублікі (пачатак ХХ стг.), але пасля зразумелі дзе карані і пачалі працу над ВкЛ. Такім чынам, нашыя літоўскія калегі змаглі адрадзіць масава сваю культуры. Мы ж з Вамі таксама схапіліся не за тыя ідэалы, яны безумоўна значныя для гісторыі, але не выклікаюць таго гонару, як перамогі Вялікіх князёў ВкЛ.
З павагай Вацлаў ПАСПАЛІТЫ, заснавальнік грамадскай арганізацыі "Моладзь БНФ" у Пінску (03.06.07 г.). З 11 лістапада 2007 года па 25 кастрычніка 2008 года сябра Рады МБНФ, старшыня гістарычнай камісіі. З 1 кастрычніка 2008 года рэдактар на Радыё Рацыя (Польшча, Беласток).
Думки читачів
Госьць / 22.05.2009 15:12
Нацмен, карысней з Моладззю БНФ...
Нацмен / 22.05.2009 08:46
А можна співпрацювати і з МФ і з МБНФ і з БУНТ і ПА? Чи це заборонено?...
Госць / 21.05.2009 15:53
Я вось думаю, што сапраўды, Варта б Нацыянальнаму Альянсу задумацца аб супрацоўніцтве з МБНФ, а не з МФ......
Не палешук / 20.05.2009 18:36
Мне гэты ліст-зварот спадабаўся! Сур'ёзна! Алеж трэба зразумець, што МБНФ ( як маладзёвы рух) ужо не той, што быў раней! Ведаеце, я лічу, што апазіцыя на Беларусі патрэбна быць Беларускай! Гэта ў сэнсе, што апазіцыя патрэбна быць НЕ праамерыканскай, не праеўрапейскай, а прабеларускай. МБНФ гэта страцілі, як страцілі тых, хто ім давераў! Наогул нейкія шэрыя акцыі, войны з камуністычным мінулым, відавочнае акаталічванне сваёй дзейнасці. Нашто гэта? Ужо ня іх глеба пад іх нагамі! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!...
Вацлаў / 20.05.2009 14:46
Каб сябры МБНФ і НА пачалі рабіць крокі адзін да аднога....
Нацмен / 20.05.2009 12:12
Яка суть та потреба цього листа для українських читачів сайту?...
Колонка лідера
Герої та зрадники водночас… Минулого року один з керівників видавництва "Літопис УПА" Микола Посівнич подарував мені декілька томів цього видання. За цей час...






