Інформцентр
- 29.08.10
- НА-Волинь: На День Незалежності в місті Дубно члени Альянсу влаштували патріотичний боді-арт
Блоги
-
04.09.10 Дмитро Сінченко "Готуй сани з літа..." або як вирішити проблеми теплопостачання в системі житлово-комунального господарства
-
26.08.10 Костянтин Речков
Диверсія у червоні тили... (1)
-
24.08.10 Костянтин Речков
З Днем Незалежності, Україно!
-
22.08.10 Надія Красножон
Увага! В Запоріжжі забороняють святкувати День Незалежності України!!!
-
18.08.10 None Smilodon
Оптимістичне
Права блогосфера
Права Європа
Да Палесся
|
|

"Сёння ў Берасцейскай вобласці забароненыя украінскія таварыствы, не выходзіць украінскія СМІ. Забаронена таварыства, якое выдавала літаратуру "Просьвіта"..." - словы старшыні "Нацыянальнага Альнса" Ігара Гузя на паседжанні Рады дэпутатаў.
У людзей існуе страх, страх перад тым, што нейкія злобныя людзі маюць намер аддаць Палессе ў склад Украіны, ёсць людзі якія баяцца, што пачнецца нейкая барацьба за незалежнасць Палесся. Людзі баяцца ўжо такога 15 год, а пэўныя людзі робяць правакацыі, каб падліваць у полымя масла, каб страх у вачах гарэў. Толькі пакуль гэта ўсё цягніцца, то загнулася само Палесся, сама яго культура, дыялект, што мае права на існаванне, як і мае права на існаванне і не прызнаная дыяспара украінцаў. Трэба проста паглядзець на гэта з іншага бока. Маюць сваю дыяспару і палякі і яўрэі, ніхто не кажа, што яны збіраюцца нешта дзяліць, хаця ў палякаў больш амбіцый. Афіцыйная Украіна (доказ таму, словы Ігара Гузя), як і самі украінцы на Палессі жадаюць толькі мець абарону і пашану да сваёй культуры.
Палессе - слаўны край. Гэта не рэгіён, а край, са сваімі выбітнымі людзьмі, народнамі і гісторыямі. За 15 год гэтага страха - знікла ўсё. Мы пачалі губляць самабытнасць, думкі па-палеску. За апошнія 15 год што толькі не рабілася, каб увесьці позірк палешукоў ад нейкіх думак аб тым, што я беларус, але палешук, бо я с Палесся. Нешта кепскага ў гэтым няма, ніколі не бунтавала Палессе і не будзе, гэта тое, што дано Беларусі, як Янка Купала ці Якуб Колас. Гэтыя дзіўныя людзі, быццам бы беларусы, але палешукі. У пашпарце не напісана, што гэта палешук, але ж што рабіць, калі ён з Пінску ці Гомеля ці Мазыра, то значыць, што ён палешук.
За 15 год усёй гэтай смуты і запугвання нейкімі падзеламі і злымі умысламі знікла шмат. Закрываюцца музеі, знікае цікавасць да свайго тутэйшага.
Праблема толькі ў адным, у тым маразме-страху, які пасеялі на нашых землях рознага роду правакатары. Палессе ёсць Беларускім, палешук- грамадзянін РБ, так было і будзе, але ж мусім ведаць, што то ёсць палешук-беларус.
Беларусы крычаць на рускіх - кацапы! Што яны знішчаюць культуру, але калі паглядзець, то як ставяцца самі беларусы да палешукоў - ідзе палітыка не прызнання і агрэсіі. А тлумачаць гэта тым, што быццам бы існуе пагроза. Гэта выглядае смешна і маразматычна, бо такім чынам мы губляем адное з цудаў Беларусі. Цудам гэтым ёсць - Палессе.
Звяртаючыся да палешукоў можна сказаць, што бярэ ўсіх нас гонар, што маем шчасце жыць у такім краі. Толькі вось цяжар на нас вясіць, што забыліся пра Палессе. У хуткім часе, калі на тое будзе воля Бога, то ў кожнага з нас будзе магчымасць зрабіць добрую справу матчынаму краю. Усё залежыць ад нас, ад нашых думак ды волі Бога. Бог заўжды міласцівы да нас, да тых, хто хоча і робіць добрую справу.
З павагай, Вацлаў ПАСПАЛІТЫ
Вадзім МАКЕЕЎ
Думки читачів
госьць / 22.04.2009 15:02
Я ўпэўнены, што хлопцы як раз правядуць тую лінію, якая пакажа на тое, што гэта БЕЛАРУСКАЕ ПАЛЕССЕ, правядуць добрую лінію ў сваёй дзейнасці. Да і рана пакуль нешта казаць... Сапраўды, час пакажа....
Не палешук / 21.04.2009 16:41
Так, час пакажа! Алеж калі нам БЕЛАРУСАМ будзе ўсёроўна да сваёй краіны, калі мы пачнем драбіць і дзяліць яе на беларусаў і беларусаў-палешукоў ( ці на яшчэ кагосьці ), тады і нашым ворагам будзе вельмі проста раздрабіць і падзяліць НАШУ БАЦЬКАЎШЧЫНУ! НАШУ БЕЛАРУСЬ! ...
госьць / 20.04.2009 15:07
Я не жадаю спарачацца, не жадаю тут Вас пераканаць у чымсьці - гэта Ваша думка... Магу сказаць ад сабе, што я падтрымліваю такую ідэю і асабіста скажу так: ЧАС ПАКАЖА. Да і здаецца мне, што калі яны "баявікі Палескія", то паверце нашыя спец.органы РБ тады хутка гэта звярнуць, а калі не, то будзе гэта знак таму, што ніякай пагрозы кшталту КОСАВА няма. Вось і ўсё....
Не палешук / 19.04.2009 13:36
"госьць", родны ты мой! Ну вось, напрыклад, што гэта: "гэта не рэгіён, а край", "беларус, але палешук", "быццам бы беларусы, але палешукі", "але калі паглядзець, то як ставяцца самі БЕЛАРУСЫ да ПАЛЕШУКОЎ" і т.д. А пра апошні абзац я наогул прамаўчу. Што гэта?! І не кажыце, што Косава, гэта не тое. Спачатку албанцам пры Ціта далі быццам бы культурнаю аўтаномію, ну а потым мы ўжо бачылі, што здарылась! Памятаць свае каранні, гэта добрая справа. Алеж рабіць з гэтага нейкі "культ Палесся", гэта кепская справа. ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ ! ...
Нацмен / 19.04.2009 12:37
Підтримую автора!...
госьць / 18.04.2009 15:58
Вы правакатар! А ведаеце чаму, бо крычыце, што тут нехта збіраецца нешта будаваць! Дык і слова не сказана, нават пра КУЛЬТУРНУЮ АЎТАНОМІЮ... І самае галоўнае - што гэты зварот напісаны не ПАЛЕСКАЙ МОВАЙ, ЯКОЙ ПІШУЦЬ ПРЫХІЛЬНІКІ ШЭЛЯГОВІЧА-ПАНКАЎЦА... а напісаны БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ... БЕ-ЛА-РУС-КАЙ Вы разумееце? І мы з Вамі вядзем гутарку беларускай. Я супраць таго, каб з мухі рабіць слана, а Вы гэта робіце, кажыце пра БАСКАЎ. Прабачце, але Вы мусіце ведаць, што прыводзіць такія прыклады немагчама, калі чалавек у здравым сэнсе, чаму? Бо праблема і прынцыпы, чаму адбылася з КОСАВА, АБХАЗІЯЙ і інш. зусім іншыя. Вы гэта ведаеце, але звыкліся ўсе гарлапаніць....
Не палешук / 17.04.2009 16:53
"госць", верыш ты В.Паспалітаму ці Вячоркі, ці Севярынцу, ці яшчэ нейкаму " змагару за Беларусь ", гэта твая справа. Гэта па-першае. Па-другое, калі я і выклаў цытату з кнігі Ю.В.Ластоўскага " Кароткая Гісторыя Беларусі ", тады гэта была проста цытата! І Ластоўскага ( ў адрознене ад цябе ), я " з ног да галавы гразюкаю " абліваць не жадаю! Па-трэце.Так, я не такі як ВЫ! Я лічу, што вы сваімі артыкуламі падрываеце адзінства і цэласнасць Беларусі. Ах, так, вы жа палешукі! Прабачце, я запамятаў! Дык вось, забейце вы свой рот надоўга, а лепш назаўжды! І хопіць тут " краіну Баскаў " будаваць! ...
госьць / 15.04.2009 19:30
"Не палешук" - ну вось, наканец, Ластоўскага правакатары пачалі ўспамінаць, але ганьба, што такія як Вы калі трэба, то і Ластоўскага з ног да галавы гразюкаю паліваеце. І смешна мне з Вас, аб Вашых крыках "СЮПЕРЮТІЗМЬ" :))))) Бедны - бедны чалавеча. А па - другое, думаю, што калі В.Паспаліты пачытае пра тое, як вы распісалі біяграфію Ластоўскага..усміхнецца. Да рэчы Паспаліты першы чалавек, хто напісаў артыкул аб тым, дзе працаваў Ластоўскі ў Пінску і першы, хто напісаў з ім "інтэрв'ю" - вельмі цікавае. Так што забейце рот свой. Я гэтым людзям веру, яны не такія як Вы....
Не палешук / 15.04.2009 19:08
Дарэчы, яшчэ Вацлаў Ластоўскі ( гісторык, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў беларускага культурнага адраджэння, сябар БНР) пісаў пра беларусаў-сялян з ваколіц Пінска канца 19 ст.: " На Пінскіх недаступных балотах больш захавалася беларускай старасьвеччыны, як у мове так, і ў опратках.Край гэты маркотны, але цікавы, бо ешчэ многа мае ў сабе старога, што другімі ваколіцамі даўно ужо забыто ". В.Ю.Ластоўскі.Вільня.1910 г. Палешукі- гэта проста БЕЛАРУСЫ! І хопіць тут сепаратызму! Толькі геаграфічнае распалажэнне Палесся захавала старую БЕЛАРУСКУЮ ( а не палескую) культуру! А гэта культура была прысутна ўсёй тагачаснай БЕЛАРУСІ! ...
госць / 14.04.2009 22:39
Ведаеце, вырываць з гісторыі пэўны факт і трактаваць яго пад сабе - хітра, але не разумна. Бо яшчэ ў пачатку 19 стг. не тое што даследчыкі з Вільні ці Менску, а даследчыкі з сталіцы Расійскай Імперыі пісалі аб народзе, што жыве на палессі. І памятайце, што сярод Палесся ходзіць такі выраз "КАТАЛІК ПАЛЕШУКУ НЕ БРАТ!" Усё цэнтральнае палессе, было уніяцкім! І пачытайце спадар як знішчылі палешукоў у часы камуністычныя - ЗАВЕЗЛІ РУСКІХ і іншыя нацыянальнасці, каб разбавіць рэгіён - вельмі хітры ход быў....
История РБ / 14.04.2009 20:39
В Слуцком уезде население нескольких десятков поселений считало себя черноруссами.Местные названия "пинчуки", "бужане" были распространены среди коренного населения Полесья. А уже в конце 19- начале 20 века, название "белорусы" стало преобладающим. Различия были только по религиозной принадлежности. Православный отвечал, что он русский, а католик называл себя поляком или просто тутэйшы ( здешний)....
Госць / 14.04.2009 13:09
Хай Бог хлопцам дапаможа!...
Маскаль / 14.04.2009 11:15
Согласен, что тут нет ни слова об независимости.Читайть между строк - агресивно читаетцо, можно "не так" подумать. Пусть развивают свою культуру, мову и, не лезут в политику- тады все будзе добра....
Vlad / 14.04.2009 10:52
Esli mysli choroszye, a napisano choroso, to nicego plochogo NET. Ja dumaju, sto opasnosti net. Vnimanie! ...а любые разговоры, о так называемой самостийнасти, - tak tut i slova net o nezavisimosti Polessia...
Маскаль / 14.04.2009 10:25
Согласен, поддерживать никак нельзя!!!! Украина и Беларусь-часть великой России, а любые разговоры, о так называемой самостийнасти, это вызов единению славян!!!...
Паляшук / 14.04.2009 08:55
Я лічу гэта нармальным. Мусім падтрымліваць. Ва усіх цывілізаваных краінах ёсць свае краі і ў Нямеччыне і ў Польшчы і ў Латвіі і інш. І не трэба тут! Палешукі ніколі не пойдуць на вайну, вядома ж! Таму сапраўды, надакучылі гэтыя правакацыі, зашуганы народ. ...
Не палішук / 13.04.2009 18:01
Няма ніякага палешука-беларуса! Ёсць толькі БЕЛАРУС! Зараз палешук-беларус, потым, напрыклад, нейкая "палеская аўтаномія " ва ўскладзе РБ, а ўжо потым незалежная "палеская рэспубліка". Не хлопцы, хопіць нам ужо аднаго Косава! Дарэчы, Косава ёсць Сербія! ...
Колонка лідера
Герої та зрадники водночас… Минулого року один з керівників видавництва "Літопис УПА" Микола Посівнич подарував мені декілька томів цього видання. За цей час...






